У пацярпелых у Бранскай вобласці мінна-выбуховыя траўмы, адно дзіця праапераванае — кіраўнік Мінздароўя

17 чэрвеня, Позірк. Аб стане пацярпелых ад атакі БПЛА ў Бранскай вобласці (Расія) паведаміў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў.
Паводле слоў міністра, восем чалавек (з іх шэсць непаўналетніх) атрымалі мінна-выбуховыя траўмы рознай ступені цяжкасці, яны знаходзяцца ў некалькіх бальніцах Бранскай вобласці, адно дзіця змешчанае ў аддзяленне анестэзіялогіі-рэаніматалогіі, яму зроблена аперацыя.
“Мы накіравалі тры рэанімацыйныя брыгады, якія дапоўненыя рознымі спецыялістамі ў складзе 11 чалавек, у Бранск, якія на месцы сумесна са спецыялістамі Расійскай Федэрацыі змогуць ацаніць стан нашых грамадзян і прыняць рашэнне аб магчымасці іх транспарціроўкі ў Рэспубліку Беларусь, аказанні неабходнай дапамогі на месцы”, — сказаў Хаджаеў.
Таксама, дадаў ён, з Мінска ў Бранск накіраваныя “спецыялісты рэспубліканскага ўзроўню”: анестэзіёлагі-рэаніматолагі, дзіцячыя хірургі, а таксама спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра агнястрэльнай траўмы.
Кіруе групай першы намеснік міністра Алена Богдан. Акрамя таго, для аказання дапамогі пацярпелым накіраваная брыгада з Масквы.
“У выпадку прыняцця рашэння аб транспарціроўцы нашых грамадзян гатовы верталёт медыцынскай службы для выканання задачы”, — адзначыў міністр.
Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў паведаміў, што 17 чэрвеня ў 5:30 па беларускім часе з Рэчыцы ў Геленджык выехалі два пасажырскія аўтобусы — усяго каля 90 чалавек, з іх 41 дзіця.
Каля 11:00 у райвыканкам паступіла паведамленне ад аднаго з пасажыраў аб атацы БПЛА на тэрыторыі Бранскай вобласці. У пацярпелым аўтобусе знаходзіліся 43 чалавекі.
Чыноўнік паведаміў, што цяжка пацярпелымі з’яўляюцца двое дзяцей, ім аказваецца медыцынская дапамога. “Цяпер аперацыя як раз фактычна адбываецца”, — адзначыў Алейнікаў.
17 чэрвеня ў Бранскай вобласці адбылася атака ўдарнага БПЛА па двухпавярховым аўтобусе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 горада Рэчыца (Гомельская вобласць). У транспартным сродку, які рухаўся па маршруце Рэчыца — Геленджык, знаходзіліся 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў 2014–2015 гадоў нараджэння.
Сярод людзей, якія суправаджалі дзяцей, была жонка трэнера рэчыцкай ДЮСШ-2 Вікторыя Гарошка, яна загінула. Жанчына паходзіць з Луганска (акупаваная тэрыторыя Украіны), доўга пражывала ў Беларусі.
Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу.
Як паведамілі парталу Onlíner у Гомельскай абласной федэрацыі футбола, невядома, чаму гэтым разам дзеці паехалі дарогай праз Бранск, “звычайна ў іх быў іншы маршрут”.
Генштаб УСУ заявіў, што ўкраінскі бок не мае дачынення да атакі аўтобуса. Абвінавачванні ў гэтым спікер Генштаба Андрэй Кавалёў назваў “чарговай інфармацыйнай правакацыяй Крамля”.

- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТрэці год запар актыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку ніжэйшая, чым у верасні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія 222 дні Латвія не зафіксавала актыўнасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУпершыню за апошнія 30 тыдняў грамадзяне Беларусі наўпрост не згаданыя ў спісе замежнікаў, якія пакінулі Польшчу на патрабаванне ўладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка

