Лукашэнка падпісаў указ аб рабатызацыі ў апрацоўчай прамысловасці
17 чэрвеня, Позірк. Указ “Аб стымуляванні рабатызацыі” падпісаў 17 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Адзначаецца, што дакумент прыняты “ў мэтах рэалізацыі адпаведных задач Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гады“. Праграма прадугледжвае “неабходнасць забяспечыць да 2030 года шчыльнасць рабатызацыі ў апрацоўчай прамысловасці на ўзроўні не менш за 100 адзінак на 10 тыс.работнікаў“, гаворыцца ў паведамленні.
Рашэнне задачы па рабатызацыі эканомікі будзе ажыццяўляцца за кошт “актывізацыі ўкаранення робатаў шляхам стварэння максімальна выгадных умоў для іх канчатковых спажыўцоў і развіцця ўласнай вытворчасці робатаў і іх інжынірынгу”.
У мэтах стымулявання гэтых напрамкаў для спажыўцоў робатаў прадугледжана “зніжэнне падаткаабкладальнай базы за кошт магчымасці ўлічыць для разліку падатку на прыбытак амартызацыю з каэфіцыентам 1,5; вызваленне робатаў ад увазнога ПДВ; поўны вылік ПДВ у выпадку набыцця робатаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (вяртанне на працягу 30 дзён)”.
Для вытворцаў і інжынірынгавых кампаній прадугледжана “вызваленне робатаў і іх кампанентаў ад увазнога ПДВ, а таксама прадастаўленне рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій права на рэалізацыю кампанентаў робатаў для гарантыйнага і постгарантыйнага абслугоўвання, здачу ў арэнду вырабленых імі робатаў“, адзначае прэс-служба Лукашэнкі.
Сцвярджаецца, што “гэта дасць магчымасць трансфармаваць бізнес-мадэль і перайсці ад разавага продажу робатаў да комплекснага кіравання прадуктам, уключаючы такія этапы, як перадпраектны аналіз, распрацоўка, доўгатэрміновае абслугоўванне, сістэмная інтэграцыя і дыстрыбуцыя“.
Пра тое, што ў Беларусі завяршалася падрыхтоўка праекта нарматыўнага акту, “які прадугледжвае дадатковыя стымулы для ўкаранення робатаў [у прамысловасці], распрацоўкі кампанентаў для робататэхнікі, софту, інжынірынгу рабатызаваных сістэм“, паведамляў міністр эканомікі Юрый Чабатар на Еўразійскім эканамічным форуме ў Астане 29 траўня.
“Плануецца, што да 2030 года не менш за 70% арганізацый будуць выкарыстоўваць лічбавыя тэхналогіі шостага тэхналагічнага ўкладу (штучны інтэлект, вялікія даныя, лічбавыя двайнікі і інш.)“, — сказаў чыноўнік.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах выраслі на 3,1%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



