Украінскі амбудсмэн звязаўся з Беларуссю пасля абвінавачанняў ва ўдары па аўтобусе з дзецьмі

18 чэрвеня, Позірк. Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец пасля абвінавачанняў ва ўдары па аўтобусе з дзецьмі ў Бранскай вобласці “тэрмінова звязаўся” з беларускім бокам і “атрымаў першасную інфармацыю пра гэты інцыдэнт”.
Амбудсмен, як вынікае з паведамлення ў яго тэлеграм-канале, падчас размовы з беларускім бокам (без удакладнення, з кім была размова) “асабліва падкрэсліў”, што Украіна “не мае ніякага дачынення да гэтай падзеі”.
Сілы абароны Украіны, адзначыў Лубінец, не наносяць удараў па грамадзянскіх аб’ектах і цывільным насельніцтве. Паводле яго слоў, на тэрыторыі Расіі ўкраінскія вайскоўцы “паражаюць выключна вайсковыя цэлі”. У адрозненне ад РФ, “якая штодня атакуе ўкраінскія гарады, жылыя дамы і забівае мірных грамадзян”, Украіна, заявіў ён, “дзейнічае ў рамках нормаў міжнароднага гуманітарнага права”.
“Не выключаю, што гаворка ідзе пра чарговую правакацыю або інфармацыйную аперацыю, выгадную перш за ўсё Расійскай Федэрацыі. Як Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека гатовы далучыцца да празрыстага і бесстаронняга ўстанаўлення ўсіх фактаў і абставін гэтай падзеі”, — заявіў Лубінец.
Раней Генеральны штаб УСУ заявіў, што ўкраінскі бок не датычны да нападу на аўтобус. Абвінавачанні ў гэтым спікер Генштаба Андрэй Кавалёў назваў “чарговай інфармацыйнай правакацыяй Крамля”.
Ваеннае камандаванне заявіла таксама, што ў абазначаны перыяд Сілы абароны Украіны не выкарыстоўвалі беспілотныя лятальныя апараты па цэлям на тэрыторыі Бранскай вобласці.
Украінскі бок у нападзе на беларускі аўтобус абвінаваціла Міністэрства замежных спраў Беларусі. “Расцэньваем гэта як чарговы акт тэрарызму супраць мірнага насельніцтва. Патрабуем ад украінскага боку вычарпальных тлумачэнняў”, — гаворыцца ў заяве ведамства.
Праўладная партыя “Белая Русь” распаўсюдзіла заяву, у якой “рашуча асуджае подлы бесчалавечны акт тэрарызму, здзейснены ўкраінскімі ўзброенымі фарміраваннямі ў дачыненні да непаўналетніх грамадзян”. Яна запатрабавала “неадкладнага міжнароднага асуджэння гэтага злачынства”.
Амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў абвінаваціў Кіеў у “наўмысным і ўсвядомленым” удары па аўтобусе. “Гэта проста немагчыма было не заўважыць, нельга пераблытаць з вайсковай тэхнікай. Яны цудоўна разумелі, што робяць”, — гаварылася ў яго заяве.
Генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Таалатбек Масадыкаў “у сувязі з ударам украінскім дронам па аўтобусе, які перавозіў грамадзян Рэспублікі Беларусь” заявіў, што “строга асуджае гэты злачынны акт”.
Беларускія дзяржСМІ называюць тое, што адбылося, выключна як “удар УСУ па аўтобусе”.
17 чэрвеня аўтобус з выхаванцамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 горада Рэчыца (Гомельская вобласць) трапіў пад удар у Бранскай вобласці РФ. У транспартным сродку, які рухаўся па маршруце Гомель — Геленджык, знаходзіліся 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў 2014–2015 гадоў нараджэння.
Пацярпела восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей. Яны шпіталізаваныя ў бальніцы Бранскай вобласці. Аднаму дзіцяці зробленая аперацыя.
Сярод тых, хто суправаджаў дзяцей, была жонка трэнера з Рэчыцкай ДЮСШ-2 Вікторыя Гарошка, яна загінула. Жанчына родам з Луганска (акупаваная тэрыторыя Украіны), доўга жыла ў Беларусі.
Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу.
Увечары 17 чэрвеня дзеці і дарослыя, якія трапілі пад атаку ў РФ, вярнуліся ў Рэчыцу. Пацярпелых падчас атакі даставяць у Беларусь для аказання медыцынскай дапамогі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за тры тыдні колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства



