“Белавія” другі раз за няпоўныя пяць месяцаў анансуе аднаўленне чартарных рэйсаў у Катар

12 лістапада, Позірк. Нацыянальная авіякампанія “Белавія” мае намер з 29 студзеня 2027 года аднавіць прамыя чартарныя рэйсы ў Катар.
Прэс-служба авіяперавозчыка паведаміла 12 лістапада, што рэйс з Мінска ў Доху і ў зваротным кірунку будзе выконвацца “кожныя 10–11 начэй”.
Кансалідатарам рэйса выступае тураператар “Інтэрсіці”.
Адметна, што 22 чэрвеня ўжо анансавалася аднаўленне рэйсаў у Доху з 10 жніўня, аднак ці адбыўся тады палёт, кампанія не паведаміла.
9 верасня Ізраіль нанёс паветраны ўдар па Катары — па пазіцыях кіраўніцтва палесцінскага руху ХАМАС, якое знаходзілася ў Досе для перамоў пра спыненне агню ў Газе. Загінула некалькі чалавек, уключаючы катарскага супрацоўніка службы бяспекі. Катар асудзіў гэта як парушэнне свайго суверэнітэту.
У сакавіку 2026 года падчас абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе эвакуацыйны рэйс у Доху спачатку быў перанесены з 1 на 2 сакавіка, а пасля на 3-га, але адбыўся толькі 11 сакавіка.
Першы чартарны рэйс “Белавія” ў Доху быў выкананы 4 сакавіка 2023 года, яго таксама арганізоўваў тураператар “Інтэрсіці”. Праграма была разлічаная да пачатку чэрвеня 2023 года, яе падоўжылі да канца лета. Увосень 2023 года планавалася аднавіць рэйсы з кастрычніка, але былі складанасці з дазволамі катарскага боку.
4 сакавіка 2024 года чартары аднавіліся. У 2025-м чартарных рэйсаў з Беларусі ў Катар не было.
23 чэрвеня 2025 года Іран нанёс ракетны ўдар па базе Аль-Удэйд у Катары — буйной авіябазе ЗША, размешчанай недалёка ад Дохі. Гэта адбылося ў рамках абвастрэння рэгіянальнага канфлікту, калі Ізраіль і ЗША ўдарылі па іранскіх аб’ектах, а Іран адказаў ударам па згаданай базе. Пра ахвяр удару не паведамлялася, усе ракеты былі перахопленыя.

- Грамадства
- ЭканомікаНа кожнага жыхара Беларусі за год прыпадае больш за 500 кг цвёрдых адкідаў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 11,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым за той жа леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


