Тэраабарону аснашчаюць сродкамі назірання і супрацьдзеяння беспілотнікам — Хрэнін

12 лістапада, Позірк. Пра “сістэмнае і паслядоўнае” развіццё тэрытарыяльнай абароны па некалькіх асноўных кірунках паведаміў міністр абароны Віктар Хрэнін 12 лістапада падчас наведвання Крычава (Магілёўская вобласць).
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба Мінабароны, удасканальваецца падрыхтоўка штабоў тэраабароны і часцей тэрытарыяльных войскаў, а таксама кіраўнікоў і спецыялістаў выканкамаў, нарошчваюцца магчымасці сістэмы ўсебаковага забеспячэння войскаў усімі відамі матэрыяльных сродкаў, “у першую чаргу — сучаснымі сродкамі сувязі, індывідуальнай бронеабароны, назірання і супрацьдзеяння беспілотным лятучым апаратам”.
Адбываецца таксама “разгортванне тэхнічных элементаў сістэмы кіравання тэрытарыяльнай абаронай ужо ў мірны час” і “аптымізацыя складу і структуры войскаў з улікам сучасных тэндэнцый”.
“Таксама ў апошнія гады мы пачалі звяртаць асаблівую ўвагу на падрыхтоўку тэрыторыі і аб’ектаў да вядзення тэрытарыяльнай абароны”, — заявіў міністр.
Паведамляецца, што ў гэтыя дні ў горадзе праходзяць зборы з войскамі тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці. На іх прызвана каля 200 вайсковаабавязаных, якія “выконваюць задачы па ахове аб’ектаў важнай інфраструктуры, вядуць барацьбу з дыверсійна-выведніцкімі групамі ўмоўнага праціўніка, а таксама выконваюць задачы па гарантаванні бяспекі ў рэгіёне сумесна з прадстаўнікамі МУС”.
Раней паведамлялася, што з 7 кастрычніка па 13 лістапада камісія Генштаба Узброеных сіл праводзіць праверку органаў кіравання тэрытарыяльнай абаронай Магілёўскай вобласці.
Асноўнай мэтай мерапрыемстваў была названая праверка працаздольнасці сістэм кіравання, “усебаковага забеспячэння і ўзаемадзеяння: наколькі службовыя асобы выканаўчых камітэтаў і афіцэры органаў кіравання здольныя выконваць задачы па разгортванні і вядзенні тэраабароны ў сучасных умовах і з улікам існых выклікаў”.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай вайскова-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. На гэтым фоне вучэнні сілавікоў, у тым ліку вайскоўцаў, кіроўны рэжым праводзіць практычна бесперапынна.
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаНа кожнага жыхара Беларусі за год прыпадае больш за 500 кг цвёрдых адкідаў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 11,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым за той жа леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства


