Кіраўніца дыпмісіі ФРГ запрасіла ў амбасаду былых вязняў гета і канцлагераў

17 чэрвеня, Позірк. Аб праведзенай 16 чэрвеня сустрэчы паверанай у справах Германіі ў Беларусі з былымі малалетнімі вязнямі гета і канцэнтрацыйных лагераў, а таксама людзьмі, якія перажылі вайну і Халакост, паведаміла амбасада ФРГ у Мінску.
Сустрэча прайшла ў офісе дыппрадстаўніцтва. Амбасада адзначыла, што “падчас Другой сусветнай вайны ад акупацыі Германіяй тэрыторыі сённяшняй Беларусі пацярпелі не толькі дарослыя, але і дзеці”.
Адзначаецца, што “госці падзяліліся ўспамінамі пра вайну і пагутарылі з супрацоўнікамі амбасады на сумесным абедзе”.
“Агульная памяць была і застаецца падмуркам для развіцця адносін паміж Германіяй і Беларуссю. Дзякуем сведкам ваенных падзей за ўдзел у мерапрыемстве і гутаркі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Мерапрыемства прайшло на наступны дзень пасля выказванняў Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya, у тым ліку на тэму Халакосту. Гэтыя выказванні выклікалі дыпламатычны скандал.
З іх рэзкім асуджэннем 16 і 17 чэрвеня выступіла ізраільскае знешнепалітычнае ведамства, у тым ліку выклікаўшы ў МЗС амбасадара Беларусі Юрыя Ярашэвіча.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



