Выяўленая 16 чэрвеня група мігрантаў трапіла ў Літву з Беларусі праз балота, дзе няма фізічнай загароды

18 чэрвеня, Позірк. Група з 12 мігрантаў, якая 16 чэрвеня нелегальна перасекла мяжу Літвы з боку Беларусі, перамяшчалася па балоцістай мясцовасці, дзе адсутнічае фізічны бар’ер, вынікае з паведамлення Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) балтыйскай краіны.
“На літоўскім баку мяжы з Беларуссю для абароны ад наплыву мігрантаў быў пракладзены спіральны калючы дрот тыпу “канцэрціна” і ўсталяваная ахоўная агароджа, — нагадала ведамства. — У балоце Чапкяляй праз нестабільны грунт і прыродныя перашкоды стварыць такую інфраструктуру было немагчыма”.
Адзначаецца, што ў гэтай мясцовасці “памежнікі выкарыстоўваюць іншыя сродкі аховы”, у тым ліку “сістэму назірання”. “На гэтым участку ў Варэнскім раёне яна дзейнічае не непасрэдна на лініі мяжы, а ў глыбіні літоўскай тэрыторыі, дзе маецца паласа трывалага грунту. У поле зроку сістэмы назірання трапляе любы, хто здолее праз балота дабрацца да гэтых месцаў”, — патлумачыла САДМ.
Паводле інфармацыі ведамства, у 12 мігрантаў, якія былі выяўленыя з дапамогай гэтай сістэмы, “не атрымалася прайсці далёка” — памежнікі высачылі іх у балоце з дапамогай службовага сабакі.
“Усе, хто спрабаваў незаконна трапіць у Літву, былі маладымі мужчынамі. Паводле іх слоў, ім было ад 19 да 30 гадоў, — гаворыцца ў паведамленні. — Аніводны з мігрантаў не меў дакументаў; яны прадставіліся грамадзянамі Бурундзі. Парушальнікі былі добра падрыхтаваныя да знаходжання ў палявых умовах: мелі спальныя мяшкі, цёплую вопратку і дажджавікі, значныя запасы ежы, вады ды іншых рэчаў. Большасць сцвярджала, што з’яўляюцца студэнтамі, якія навучаліся ў Расіі, а канчатковымі пунктамі свайго нелегальнага падарожжа называлі Германію і Бельгію”.
Падчас праверкі супрацоўнікі САДМ высветлілі, што “замежнікам не пагражае ніякая небяспека”, таму было вырашана вярнуць іх назад у Беларусь: “Гэта было зроблена на тэрыторыі таго ж дзяржаўнага прыроднага запаведніка Чапкяляй”.
Памежнае ведамства звярнула ўвагу на тое, што апошнім часам з Беларусі ў Літву ўсё часцей спрабуюць незаконна трапіць “фізічна моцныя, здаровыя” замежнікі 20–40 гадоў.
Раней “Позірк” паведаміў, што 12 спробаў нелегальнага пераходу мяжы, зафіксаваныя САДМ Літвы 16 чэрвеня, — рэкордная колькасць за апошнія тры тыдні.
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за тры тыдні колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства



