Сістэма апавяшчэння насельніцтва будзе правераная 18 чэрвеня ў Гомельскай вобласці

18 чэрвеня, Позірк. Чарговая “планавая тэхнічная праверка” сістэмы апавяшчэння насельніцтва пройдзе 18 чэрвеня ў Гомельскай вобласці, вынікае з паведамлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Падчас праверкі “будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM вяшчання на тэрыторыі вобласці”. Дакладны час правядзення не паведамляецца.
Як і заўсёды, МНС просіць жыхароў вобласці “захоўваць спакой” і не рабіць “ніякіх дзеянняў”.
Папярэдні раз сістэму апавяшчэння насельніцтва ў рэгіёне, які мяжуе з Расіяй і Украінай, правяралі 28 траўня (праверка прайшла ў Гомелі і Гомельскім раёне).
Праверкі ў Гомельскай вобласці сёлета таксама праводзіліся 16 красавіка, 19 сакавіка, 26 лютага і 22 студзеня.
Найчасцей, двойчы ў месяц, сістэму апавяшчэння правяраюць у Брэсцкай вобласці, якая мяжуе з Украінай і Польшчай . У 2026 годзе гэта адбывалася 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, 14 і 28 красавіка, 12 і 26 траўня, 9 чэрвеня.
26 сакавіка была праведзеная агульнарэспубліканская праверка сістэмы апавяшчэння.
У Беларусі фіксуюцца выпадкі залёту і падзення дронаў, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывуецца сістэма апавяшчэння, няма.
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за тры тыдні колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



