Беларус затрыманы ў Літве з падробленым пасведчаннем кіроўцы
29 кастрычніка, Позірк. Пра затрыманне ў пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) грамадзяніна Беларусі паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Беларус накіроўваўся на радзіму, адзначае памежная служба, у яго выяўлены падробленыя правы кіроўцы.
Паводле даных САДМ, 35-гадовы мужчына, які мае дазвол на часовае пражыванне ў Літве, увечары 26 кастрычніка перасоўваўся за стырном аўтамабіля Mercedes-Benz C320 з літоўскімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
Прад’яўленае ім беларускае пасведчанне кіроўцы, выдадзенае ў 2020 годзе, выклікала падазрэнні. Пасля праверкі памежнікі прыйшлі да высновы, што дакумент, як мяркуецца, “цалкам падроблены”: ён не адпавядаў патрабаванням да абароненых дакументаў, а пры параўнанні з эталонным узорам у ім выявілі адсутнасць абавязковых даных, адзначае САДМ.
Беларус аштрафаваны на 300 еўра. Пачата дасудовае расследаванне па факце падробкі дакумента або яго выкарыстання. Максімальнае пакаранне, якое пагражае мужчыну, складае чатыры гады пазбаўлення волі.
Беларускі грамадзянін дастаўлены ў памежны атрад. 29 кастрычніка яму будзе абраная мера стрымання. САДМ паведамляе, што аўтамабіль па просьбе затрыманага плануецца перадаць грамадзяніну Латвіі з сапраўдным пасведчаннем кіроўцы.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрэзідэнт рэгіянальнага кангрэса СЕ пра праблемы з дакументамі ў беларусаў за мяжой: Мы ведаем пра гэтую сітуацыю і ставімся да яе вельмі сур'ёзна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



