Беларусь задзейнічана ў гуманітарнай місіі ў акупаваных Расіяй Алешках — СМІ

29 кастрычніка, Позірк. Украінская і расійская дэлегацыі, якія ўдзельнічаюць у гуманітарнай місіі ў акупаваных Алешках Херсонскай вобласці Украіны, 29 кастрычніка вылецелі з Гомеля ў Анапу (Расія, Краснадарскі край) адным самалётам, паведаміла са спасылкай на беларускія дзяржаўныя СМІ выданне “Суспільне Новини”.
Украінскую дэлегацыю ачольвае ўпаўнаважаны Вярхоўнай рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец, расійскую — упаўнаважаная па правах чалавека РФ Яна Лантратава.
Як адзначыла агенцтва РБК-Украіна, Беларусь стала “прамежкавым пунктам” аперацыі, якая прадугледжвае дастаўку дапамогі жыхарам горада і эвакуацыю жадаючых.
Дамоўленасць пра гуманітарную місію была дасягнутая пры пасрэдніцтве першай лэдзі ЗША Меланіі Трамп. Як паведамляла 23 кастрычніка прэс-служба Белага дома, яна ініцыявала перамовы з расійскім і ўкраінскім бакамі пасля таго, як даведалася пра крытычную сітуацыю ў Алешках падчас мерапрыемства ў Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН у верасні. Меланія Трамп і яе прадстаўнік удзельнічалі ва ўзгадненні ўмоў часовага спынення агню, дастаўкі дапамогі і эвакуацыі грамадзянскіх асоб.
Паводле слоў першай лэдзі ЗША, жыхары, якія засталіся ў горадзе, пераважна пажылыя людзі, маюць вострую патрэбу ў медыцынскай дапамозе, леках, прадуктах і чыстай вадзе.
Алешкі знаходзяцца на левым беразе Дняпра, насупраць Херсона. Расійскія войскі акупавалі горад у лютым 2022 года. У чэрвені 2023-га ён пацярпеў ад маштабнай паводкі пасля разбурэння Кахоўскай ГЭС. Блізкасць лініі фронту, замініраваныя дарогі і абмежаванні на перамяшчэнне істотна ўскладнілі выезд жыхароў і дастаўку дапамогі.
Паводле даных РБК-Украіна, да восені 2026 года гуманітарная сітуацыя ў горадзе стала крытычнай: рэгулярныя пастаўкі прадуктаў і лекаў спыніліся ў траўні, адсутнічаюць электра-, вода- і цеплазабеспячэнне. Паводле ацэнак украінскага боку, у Алешках застаецца ад 2 тыс. да 6 тыс. мірных жыхароў.
Для правядзення аперацыі 27 кастрычніка ў раёне горада ўвялі рэжым спынення агню да 22:59 1 лістапада. Паводле слоў Лубінца, на момант яго заявы 29 кастрычніка ён дзейнічаў 54 гадзіны без зафіксаваных парушэнняў. Для гуманітарнай місіі працягваецца размініраванне маршрутаў, а дастаўку грузу плануюць правесці 30 кастрычніка.
Згодна з фрагментамі пагаднення паміж украінскім і расійскім бакамі, прыведзенымі РБК-Украіна і апублікаванымі амерыканскім тэлеканалам Fox News, мясцовых жыхароў, якія хочуць выехаць на падкантрольную Украіне тэрыторыю, плануюць даставіць з Анапы ваенна-транспартным самалётам Мінабароны РФ у Гомель 31 кастрычніка. Пасля гэтага яны змогуць вярнуцца ва Украіну.
Дамоўленасць таксама прадугледжвае магчымасць рэгулярнай дастаўкі ў населеныя пункты Херсонскай вобласці прадуктаў, медыкаментаў і паліва, а пры неабходнасці — правядзення рэпатрыяцыйных мерапрыемстваў не радзей за адзін раз на месяц.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрэзідэнт рэгіянальнага кангрэса СЕ пра праблемы з дакументамі ў беларусаў за мяжой: Мы ведаем пра гэтую сітуацыю і ставімся да яе вельмі сур'ёзна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



