Мінск 17:30

П’яны слесар за стырном камбайна наехаў на механізатара ў Свіслацкім раёне — мужчына загінуў

Фота: СК

29 кастрычніка, Позірк. Пра гібель у Свіслацкім раёне (Гродзенская вобласць) 42-гадовага механізатара паведамляе Следчы камітэт.

Трагедыя адбылася 29 кастрычніка на тэрыторыі УСП “Саўгас Вялікасельскі” ў вёсцы Вялікае Сяло. Адзначаецца, што 58-гадовы слесар майстэрні, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, кіруючы камбайнам, учыніў наезд на двух механізатараў. 64-гадовы механізатар, які выжыў, шпіталізаваны.

Распачата крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў у стане алкагольнага ап’янення, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека).

Санкцыя згаданага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Падзяліцца: