62-гадовая жанчына загінула пад коламі аўтамабіля ў Калінкавіцкім раёне

11 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Калінкавіцкім раёне паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці.
ДТЗ здарылася 10 кастрычніка каля 20:30. Адзначаецца, што 26-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем “Фальксваген Пасат”, рухаўся на 5-м км аўтадарогі Н-4464 Дудзічы — Буда. Ён здзейсніў наезд на 62-гадовую жанчыну, якая, паводле папярэдняй інфармацыі, знаходзілася на праезнай частцы дарогі і не была пазначаная святлоадбівальнымі элементамі.
Жанчына памерла на месцы ДТЗ.
У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



