На рынку працы ў Беларусі звыш 130 тыс. вакансій

11 кастрычніка, Позірк. 130.138 вакансій налічваецца на рынку працы ў Беларусі на раніцу 11 кастрычніка, вынікае са звестак Дзяржаўнай службы занятасці.
У Мінску адкрыта 34.235 вакансій, Мінскай вобласці — 22.176, Брэсцкай — 18.993 (Брэст — 5.511), Гродзенскай — 14.841 (Гродна — 5.619), Гомельскай — 14.629 (Гомель — 5.169), Магілёўскай — 13.482 (Магілёў — 5.196), Віцебскай — 11.781 (Віцебск — 3.597).
Раней “Позірк” паведамляў, што на фоне дэфіцыту работнікаў на рынку працы ўлады перасталі публікаваць даныя аб колькасці вакансій для замежнікаў. У апошні час колькасць такіх вакансій няўхільна павялічвалася.
У жніўні 2026-га ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 191,4 тыс. чалавек — на 8,9 тыс. больш, чым у ліпені (4 млн 182,5 тыс.; +0,2%).
У студзені 2026 года ў эканоміцы было занята 4 млн 162,8 тыс. чалавек, у лютым — 4 млн 171,2 тыс., сакавіку — 4 млн 180,9 тыс., красавіку — 4 млн 172,1 тыс., траўні — 4 млн 160,5 тыс., чэрвені — 4 млн 182,9 тыс., ліпені — 4 млн 182,5 тыс.
Недахоп работнікаў у Беларусі звязаны прынамсі з двума фактарамі — дэмаграфічным крызісам з прычыны нізкай нараджальнасці і масавым ад’ездам грамадзян за мяжу пасля падзей 2020 года і поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну ў 2022-м.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



