Два падлеткі скралі матацыкл у Брэсце, распачатая крымінальная справа

11 кастрычніка, Позірк. Пра пачатак крымінальнай справы ў дачыненні да двух падлеткаў паводле ч. 2 арт. 205 КК (крадзеж) паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Адзначаецца, што 15-гадовыя навучэнцы адной з сярэдніх устаноў адукацыі скралі ў Брэсце матацыкл (коштам 7.400 рублёў), які належыць 29-гадоваму жыхару горада.
“Гісторыя пачалася раніцай па дарозе ў школу. Праходзячы праз прыватны сектар, падлеткі заўважылі матацыкл, які стаяў ля плота. Яркі колер і эфектны дызайн літаральна прымагніцілі да сябе погляды рабят. У той момант у галовах у іх нарадзілася небяспечная думка: “А давай на перапынку вернемся і забяром яго проста пакатацца”. І яны вярнуліся”, — гаворыцца ў паведамленні.
На перапынку, як адзначаецца, падлеткі “забралі матацыкл і схавалі яго ў гаражы бацькоў”.
“Каб не выклікаць падазрэнняў, прыдумалі легенду. Нібыта гэта транспарт знаёмых, які папрасілі “трохі падрамантаваць”, — паведамляе УУС.
Уладальнік матацыкла звярнуўся ў міліцыю, калі “ўвечары вярнуўся дадому і выявіў прапажу”. У выніку дзеянняў супрацоўнікаў МУС транспартны сродак вернуты мужчыну.
У рэлізе звяртаецца ўвага, што крымінальная адказнасць у Беларусі надыходзіць з 14 гадоў.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



