Мінск ухваліў праект правіл аб’яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы
11 жніўня, Позірк. Праект пагаднення паміж міністэрствамі энергетыкі Беларусі і Расіі аб зацвярджэнні Правілаў функцыянавання аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы ў якасці асновы для правядзення перагавораў ухваліў урад Беларусі.
Паўнамоцтвы для падпісання дакумента мае Міністэрства энергетыкі.
6 сакавіка была падпісана пастанова Савета міністраў “Аб мерах па рэалізацыі закона Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2025 года “Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы”.
Дакумент быў “падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дагавора паміж Беларуссю і Расіяй аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі СД”.
Ён прадугледжвае прадастаўленне ДВА “Белэнерга” паўнамоцтваў на “ажыццяўленне функцый сеткавага і сістэмнага аператараў, удзельніка рынку, а таксама арганізацыі, упаўнаважанай на ўрэгуляванне пытанняў пагадзінных адхіленняў фактычнага сальда ператоку электрычнай энергіі ад планавай, на аб’яднаным рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы”.
“Белэнерга” вызначаецца арганізацыяй, якая аказвае паслугі па перадачы электрычнай энергіі па тэрыторыі Беларусі (сеткавы аператар) і аказвае паслугі па аператыўна-дыспетчарскім кіраванні электраэнергетычнай сістэмай краіны.
Таксама кампанія стане ўдзельнікам аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы, які ажыццяўляе куплю-продаж электрычнай энергіі.
Пры гэтым “Белэнерга” будзе з’яўляцца ўдзельнікам аб’яднанага рынку электрычнай энергіі СД як да стварэння ўнутранага аптовага электраэнергетычнага рынку, так і пры ім.
Закон аб ратыфікацыі Дагавора паміж Беларуссю і РФ аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі СД Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 снежня мінулага года.
Дагавор быў падпісаны ў снежні 2024-га.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


