Мінск 13:05

У ліпені спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 0,3%, з пачатку 2026 года — на 3,2%

Ілюстрацыя: "Позірк"

10 жніўня, Позірк. Спажывецкія цэны ў ліпені 2026 года павялічыліся на 0,3%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У параўнанні са снежнем 2025-га рост склаў 3,2%.

На бягучы год інфляцыя запланавана на ўзроўні 7%.

Памесячныя паказчыкі “дапушчальнага росту цэн” да канца 2026 года зацверджаныя пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 30 снежня 2025 года № 84.

Летась інфляцыя склала 6,8%. Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на мінулы год, гэты паказчык не павінен быў перавысіць 5%.

Будзе дапоўнена

Падзяліцца: