Лукашэнка бачыць “значны патэнцыял” у двухбаковых стасунках з Эквадорам
10 жніўня, Позірк. “Значны патэнцыял” стасункаў паміж Мінскам і Кіта адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 10 жніўня прэзідэнта Эквадора Даніэля Набоа з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння незалежнасці.
Лукашэнка, якога цытуе яго прэс-служба, бачыць патэнцыял, у прыватнасці, для “ўзаемавыгаднага нарошчвання” гандлю і супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай, прамысловай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах.
Летась у віншаванні Набоа з гэтым святам Лукашэнка адзначаў “актывізацыю палітычнага дыялогу паміж Мінскам і Кіта” і “пацвердзіў намер трымаць курс на раскрыццё багатага патэнцыялу беларуска-эквадорскіх стасункаў”.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Эквадорам устаноўленыя ў 1993 годзе. Інтарэсы Мінска ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне прадстаўляе па сумяшчальніцтве амбасада Беларусі ў Калумбіі.
Лукашэнка наведваў Эквадор у 2012 годзе.
Паводле звестак МЗС, у 2020 годзе (больш позняя інфармацыя адсутнічае) беларуска-эквадорскі тавараабарот склаў 207 млн долараў — на 2% больш, чым у 2019-м. Экспарт у Эквадор склаўся на ўзроўні 22,2 млн долараў, імпарт адтуль — 184,8 млн.
Беларусь у 2020-м пастаўляла калійныя і азотныя ўгнаенні, скручаны дрот з чорных металаў, нафтапрадукты, друкаваныя кнігі і брашуры.
14 лютага 2025 года Набоа павіншаваў Лукашэнку з “перамогай на выбарах”.
Набоа 39 гадоў, кіруе краінай з 2023 года. У 2025-м быў абраны на другі тэрмін. Нарадзіўся і атрымаў адукацыю (эканоміка, палітычныя камунікацыі) у ЗША, вырас у Эквадоры.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаДарадца Ціханоўскай: Мінск актывізаваў выкарыстанне Інтэрпола для палітычнага пераследу, новыя выпадкі — штотыдзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



