ДТЗ з удзелам міліцэйскага транспарту ў Кобрыне — супрацоўнікі МУС дастаўленыя ў бальніцу

9 жніўня, Позірк. Пра дарожна-транспартнае здарэнне ў Кобрыне “з удзелам службовага транспарту” паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Адзначаецца, што мінулай ноччу ў 00:15 у мясцовую міліцыю паступіла паведамленне, што па вуліцы Дзяржынскага “рухаецца п’яны кіроўца, які сваімі дзеяннямі стварае рэальную пагрозу бяспецы іншым удзельнікам дарожнага руху”.
“Па ўказаным адрасе неадкладна выбыў нарад міліцыі. Пры выяўленні аўтамабіля пачаўся яго пераслед з уключанымі пробліскавымі маячкамі. Пры затрыманні парушальніка на скрыжаванні вуліц Мікалаева і Дзяржынскага адбылося сутыкненне службовага транспарту”, — гаворыцца ў паведамленні.
У выніку ДТЗ супрацоўнікі дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя для аказання медыцынскай дапамогі, заяўляе УУС, не называючы колькасць пацярпелых і не паведамляючы іншых абставінаў аварыі.
“За рулём аўто, якое пераследавалася, апынулася 52-гадовая жыхарка Кобрынскага раёна. Агляд пацвердзіў стан ап’янення — 0,8 праміле”, — паведамляе абласное ўпраўленне.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаДарадца Ціханоўскай: Мінск актывізаваў выкарыстанне Інтэрпола для палітычнага пераследу, новыя выпадкі — штотыдзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



