Мінск 18:41

Краўцоў завяршыў выкананне абавязкаў сакратара Каардынацыйнай рады

Іван Краўцоў
Архіўнае фота: "Еўрарадыё"

10 жніўня, Позірк. Іван Краўцоў завяршыў выкананне абавязкаў сакратара Каардынацыйнай рады, паведаміла прэс-служба КР.

Гэта адбылося ў сувязі з тым, што ён “аднавіў свой мандат дэлегата”. Падрабязнасці не прыводзяцца.

У адпаведнасці са Статутам КР, пасада сакратара несумяшчальная з дэлегацкім мандатам, тлумачыцца ў рэлізе.

Да абрання новага сакратара абавязкі кіраўніка Сакратарыята часова будзе выконваць Яўген Караулаў з фракцыі “Наступ”, да якой таксама належыць Краўцоў.

37-гадовы на дадзены момант Краўцоў выконваў функцыі сакратара ад моманту з’яўлення КР у жніўні 2020 года — яшчэ ў Беларусі. Да таго ён быў у камандзе прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, экс-банкіра Віктара Бабарыкі, працаваў у ААТ “Мінскі гадзіннікавы завод”.

Член аргкамітэта партыі “Разам”.

Падзяліцца: