Мінск 15:32

Долар, еўра і юань падаражэлі на першых біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыя: pexels.com

10 жніўня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 жніўня 2026 года.

Каціроўка долара вырасла да 2,9634 (+0,51%; +0,015), еўра — да 3,4105 (+0,27%; +0,0091), юаня — да 4,419 за 10 (+0,15%; +0,064).

Расійскі рубель патаннеў да 3,606 за 100 (-0,64%; -0,0234).

На мінулым працоўным тыдні (3-7 жніўня) курс долара вырас на 1,47% (з 2,9058 да 2,9484 рубля), юаня — на 2,3% (з 4,3135 да 4,4126 за 10); расійскага рубля — знізіўся на 0,92% (з 3,663 да 3,6294 за 100), еўра — на 0,87% (з 3,4313 да 3,4014).

У студзені — ліпені 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на на 0,37% (з 2,9027 да 2,9133 рубля). Як вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу, гэта сёмае месца пасля Украіны — 5,44% (з 42,3878 да 44,6916 грыўны), Малдовы — на 4,38% (з 16,7925 да 17,5280 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 2,30% (з 0, 8511 да 0, 8707 еўра) і Расіі — 2, 08% (з 78,2267 да 79,8573 рубля).

Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома) і Таджыкістане — на 0,01% (з 9,2513 да 9,2525 самані).

Кошт амерыканскай валюты знізіўся ва Узбекістане — на 0,16% (з 12.025,33 да 12.006,39 сума), Грузіі — на 2,54% (з 2,6951 да 2,6266 лары), Арменіі — на 3,98% (з 381,36 да 366,20 драма) і Казахстане — на 5,56% (з 502,57 да 474,63 тэнге).

Падзяліцца: