Мінск 13:32

“Белавія” запусціла рэгулярныя рэйсы ў Бангкок

Фота: "Белавія"

25 кастрычніка, Позірк. Пра першы рэйс у сталіцу Тайланда Бангкок паведаміла кампанія “Белавія”.

Борт Airbus A330-200 вылецеў з Мінска мінулай ноччу, адзначае перавозчык.

“Белавія” падзякавала за адкрыццё рэйса Міністэрству замежных спраў, ганароваму консульству Тайланда ў Беларусі, Нацыянальнаму аэрапорту Мінск, уладам Тайланда.

“Цяпер шлях у тайскую сталіцу стаў прасцей: выконваем палёты раз на тыдзень, па нядзелях”, — гаворыцца ў паведамленні.

Раней паведамлялася аб адкрыцці са студзеня 2026 года чартарных рэйсаў “Белавія” на два курорты Тайланда: па маршрутах Мінск — Паттайя — Мінск і Мінск — Пхукет — Мінск. Адзначалася, што квіткі будуць даступныя “ў складзе турпакета”.

15 ліпеня “Белавія” анансавала адкрыццё рэгулярных рэйсаў у Пхукет.

Гл. таксама:

“Белавія” анансавала рэгулярныя рэйсы ў Пхукет

Падзяліцца: