Веласіпедыст загінуў у ДТЗ у Чавускім раёне

25 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Чавускім раёне паведаміла УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Увечары 24 кастрычніка каля вёскі Смолка 55-гадовая кіроўца аўтамабіля “Фальксваген” здзейсніла наезд на 59-гадовага мужчыну, які рухаўся на ровары “ў спадарожным кірунку па цэнтры паласы руху”, адзначае УУС.
Ад атрыманых траўмаў веласіпедыст памёр на месцы здарэння.
Падкрэсліваецца, што ні загінулы, ні яго ровар не былі пазначаныя святлоадбівальнымі элементамі.
У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


