Міліцыя заявіла пра затрыманне 17-гадовага распрацоўшчыка шкоднаснай праграмы, якая збірала даныя з тэлефонаў

24 кастрычніка, Позірк. 17-гадовы жыхар Гродна стаў фігурантам крымінальнай справы за распрацоўку шкоднаснай праграмы (арт. 354 КК), вынікае з апублікаванага прэс-службай МУС відэакаментарыя намесніка начальніка ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Брэсцкага аблвыканкама Алега Калтуневіча.
Паводле яго слоў, на непаўналетняга распрацоўшчыка ўпраўленне “К” выйшла разам з супрацоўнікамі цэнтральнага апарату Следчага камітэта.
“Падчас праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлена, што на замову знаёмага фігурант стварыў вірус для аперацыйнай сістэмы Android, вядомы як траян Mamont (траянскія праграмы — шкоднаснае ПЗ, але з тэхнічнага пункту гледжання яны не з’яўляюцца вірусамі. — “Позірк”.), які на працягу апошніх гадоў атрымаў шырокі распаўсюд ў краінах СНД, — заявіў Калтуневіч. — Для распаўсюду шкоднаснага праграмнага забеспячэння выкарыстоўваўся мэсэнджар “Тэлеграм”. Інфармацыя распаўсюджвалася сярод карыстальнікаў у выглядзе файлаў з назвай “Ты на фота” альбо “Відэа ДТЗ”, а таксама іншых прынад”.
“Праграма дазваляла выкрадаць SMS-паведамленні, збіраць звесткі пра ўсталяваныя праграмы, перадаваць даныя на аддаленыя серверы і абыходзіць механізмы абароны смартфонаў. У далейшым атрыманыя звесткі выкарыстоўваліся зламыснікамі для выкрадання грашовых сродкаў з банкаўскіх рахункаў грамадзян”, — дадаў ён.
Паводле слоў намесніка начальніка абласнога ўпраўлення “К”, знойдзена больш за 120 грамадзян, якія пацярпелі ад гэтай дзейнасці. Прэс-служба МУС у суправаджальным тэксце да відэазапісу адзначыла, што агульная сума нанесенай шкоды — каля 150 тыс. рублёў у эквіваленце (крыху менш за 51 тыс. долараў).
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што міліцыя называе маладога чалавека распрацоўшчыкам траяна Mamont, які, паводле сцвярджэння Калтуневіча, распаўсюдзіўся “на працягу апошніх гадоў”. Сам жа затрыманы на апублікаваным відэазапісе на пытанне, як даўно ён “займаецца супрацьпраўнай дзейнасцю”, адказвае: “Каля года”.
Генеральная пракуратура мае намер прасоўваць ідэю стварэння спецыялізаванага нарматыўна-прававога акта па барацьбе з кіберзлачынствамі, заявіла на прэс-канферэнцыі 22 кастрычніка ў Мінску начальнік аддзела метадычна-аналітычнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення па наглядзе за аператыўна-вышуковай дзейнасцю ГП Таццяна Верпячынскіс.
У 2025 годзе кожнае трэцяе злачынства ў Беларусі было здзейснена з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, за дзевяць месяцаў 2026-га доля такіх злачынстваў склала 35%, паведамляў раней Следчы камітэт.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка



