Мінск 11:51

На пажары ў Кобрыне загінуў чалавек

Відэа: прэс-служба МНС / стоп-кадр: "Позірк"

24 кастрычніка, Позірк. Адзін чалавек загінуў на пажары, які здарыўся ўвечары 23 кастрычніка ў жылым доме на вул. Тухачэўскага ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле інфармацыі ведамства, да моманту прыбыцця пажарных агонь ужо ахапіў дах дома.

“Работнікі МНС выратавалі з небяспечнай зоны гаспадыню і яе ўнука, якіх перадалі медыкам. Яны шпіталізаваныя”, — гаворыцца ў паведамленні.

Да тушэння было прыцягнута чатыры адзінкі тэхнікі МНС. Прычыны ўзнікнення пажару высвятляюцца.

Падзяліцца: