Чатыры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя суткі, МНС зноў паменшыла статыстыку смяротнасці на пажарах

25 кастрычніка, Позірк. Чатыры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя суткі (з 6 гадзін 24 кастрычніка да 6 гадзін 25-га), вынікае з аператыўных даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Гібель людзей з прычыны пажараў зафіксавана ў Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць), Івацэвіцкім (Брэсцкая вобласць), Любанскім (Мінская вобласць), Буда-Кашалёўскім (Гомельская вобласць).
З пачатку года, сведчыць зводная табліца на сайце ведамства, на пажарах загінула 425 чалавек (за той жа перыяд 2025 года — 411; +3,4% у гадавым вымярэнні), уключаючы траіх дзяцей (4; -25%).
МНС зноў скарэктавала статыстыку смяротнасці на пажарах у бок змяншэння. Як паведамляў “Позірк”, на раніцу 23 кастрычніка ведамства інфармавала аб 422 загінулых ад агню з пачатку года. Праз суткі, пасля гібелі яшчэ аднаго чалавека, у зводнай табліцы значылася 421 ахвяра.
Раней міністэрства тлумачыла перыядычнае прыніжэнне даных тым, што часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца — смерць наступіла не праз пажар. Наадварот, як заяўляла МНС, узгаранне часам можа узнікнуць пасля смерці чалавека.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


