Ціханоўская выступіць у Ірландыі на канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнай ідэнтычнасці

25 кастрычніка, Позірк. Аб правядзенні ў Дубліне (Ірландыя) канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці, паведамляе прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
Мерапрыемства мае назву “Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць”, пройдзе 27 кастрычніка, яго арганізуюць Міністэрства замежных спраў і гандлю Ірландыі, Аб’яднаны пераходны кабінет і Офіс Ціханоўскай.
“Мерапрыемства пройдзе ў межах старшынства Ірландыі ў Савеце Еўрапейскага саюза і стане часткай ірландскай падтрымкі будучай дэмакратычнай Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Чакаецца, што на канферэнцыі выступяць Ціханоўская, Томас Бірн (дзяржаўны міністр Ірландыі па еўрапейскіх справах і абароне), Дойран Ні Глахайн (ірландская даследчыца і журналістка), Донаха О’Біхан (прафесар паліталогіі Дублінскага гарадскога ўніверсітэта).
Адзначаецца, што ў канферэнцыі таксама возьмуць удзел палітыкі, пісьменнікі, дзеячы культуры, мовазнаўцы, даследчыкі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі і Ірландыі.
Асноўнымі тэмамі канферэнцыі з’яўляюцца нацыянальная ідэнтычнасць і барацьба за незалежнасць Беларусі і Ірландыі; захаванне і адраджэнне нацыянальных моваў, культуры і гістарычнай памяці; роля культуры, літаратуры, мастацтва і адукацыі ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці; уплыў дыктатуры, рэпрэсій, падзей 2020 года і расійскай агрэсіі супраць Украіны на беларускую ідэнтычнасць; роля беларускай дыяспары і еўрапейскай салідарнасці ў захаванні беларускай культуры.
“Ірландыя і Беларусь маюць шмат агульнага: досвед барацьбы за незалежнасць, супрацьстаяння імперскаму ўплыву, захавання нацыянальнай мовы і культуры. Ірландскі досвед можа быць асабліва карысным для Беларусі, дзе рэжым Лукашэнкі працягвае палітыку русіфікацыі і пераслед беларускай нацыянальнай культуры”, — паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
11 ліпеня паведамлялася, што Ціханоўская ў Варшаве абмеркавала з амбасадарам Ірландыі ў Польшчы Патрыкам Хогі супольныя мерапрыемствы ў перыяд ірландскага старшынства ў Савеце Еўрапейскага саюза (1 ліпеня — 31 снежня 2026 года), а таксама правядзенне ўвосень ірландска-беларускай канферэнцыі сумесна з Міністэрствам замежных спраў Ірландыі.
Тады адзначалася, што бакі таксама абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне, вызваленне палітвязняў, падтрымку беларускай культуры і незалежных СМІ, інструменты прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці.
Дэмлідар “падзякавала Ірландыі за падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў, а таксама за дапамогу незалежным медыя і праваабарончым ініцыятывам”, асобна адзначыла падтрымку ахвяр рэпрэсій у Беларусі праз Міжнародны гуманітарны фонд.
Як адзначаецца ў праграме старшынства Ірландыі ў Савеце ЕС, яна мае намер “падтрымліваць далейшае ўзаемадзеянне ЕС з іншымі краінамі і ў іншых кірунках у рэгіёне Усходняга суседства і за яго межамі, уключаючы Малдову, якая мае статус краіны — кандыдата на ўступленне ў ЕС, а таксама Беларусь і Паўднёвы Каўказ”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



