Абвешчаны збор на пахаванне памерлага ў Варшаве беларускага актывіста Кастуся Іванова

25 кастрычніка, Позірк. Абвешчаны збор на пахаванне беларускага актывіста Канстанціна Іванова (псеўданім “Кузя”).
У апісанні да збору адзначаецца, што Іваноў памёр 24 кастрычніка 2026 года “пасля доўгай барацьбы з анкалагічнай хваробай, за тыдзень перад сваімі 41-мі ўгодкамі”.
“Для адных ён быў сябрам, для іншых — калегам з рэдакцыі “Хартыі-97″. Для многіх — проста чалавекам, які не мог прайсці міма несправядлівасці абыякава. Журналістам, актывістам, прыяцелем. Гадамі жыў і працаваў у Варшаве, далёка ад роднага Віцебска, але блізка да спраў, якія лічыў важнейшымі за ўласны спакой”, — гаворыцца ў паведамленні.
Заяўленая сума збору складае 11.000 злотых (каля 2.800 долараў). На гэты момант сабрана 3.597 злотых.
Паведамляецца, што сродкі неабходныя, каб “годна развітацца” з Івановым у Варшаве і “перадаць яго прах сям’і ў Беларусі”.
“Сабраныя сродкі накіруем на арганізацыю цырымоніі, крэмацыю і ўсе фармальнасці, звязаныя з перавозкай скрыні і ўвекавечаннем яго памяці ў Беларусі”, — падкрэсліваюць ініцыятары збору.
Кастусь Іваноў быў удзельнікам моладзевага руху “Зубр” і ініцыятывы “Еўрапейская Беларусь”. Да эміграцыі падвяргаўся палітычнаму пераследу ў Беларусі.
Сума ахвяраванняў на пахаванне памерлага ў Варшаве беларуса Пархаця дасягнула запытаных 30 тыс. злотых, збор працягваецца
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



