У ДТЗ у Стаўбцоўскім раёне загінулі 58-гадовая жанчына і яе 19-гадовы сын

11 жніўня, Позірк. 58-гадовая жанчына і яе 19-гадовы сын загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні ў Стаўбцоўскім раёне (Мінская вобласць), паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Аварыя адбылася 10 жніўня каля 14:20 на 14 км аўтадарогі Н-9781 Стоўбцы — Любкаўшчына — Жыгалкі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына за рулём аўтамабіля Ford не справілася з кіраваннем, з’ехала ў левы па ходзе руху кювет, стукнулася ў дрэва. Аўто перакулілася.
Вадзіцель і пасажыр памерлі на месцы здарэння. Яшчэ адзін 37-гадовы спадарожнік шпіталізаваны.
Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб) КК, паведамляе СК.
Паводле даных ведамства, жанчына ехала з сынамі. “Другі мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці і шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне”, — гаворыцца ў рэлізе.
На месцы ДТЗ працавала следча-аператыўная група. СК просіць адгукнуцца відавочцаў аварыі.
9 жніўня ў ДТЗ у Смаргонскім раёне (Гродзенская вобласць) загінула 59-гадовая жанчына, на яе наехаў мапед.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка

