На паўднёвым усходзе Мінска грузавік сутыкнуўся з аўтобусам — пацярпеў пасажыр грамадскага транспарту

6 ліпеня, Позірк. У выніку сутыкнення грузавіка з аўтобусам 6 ліпеня пацярпеў пасажыр грамадскага транспарта, паведамляе прэс-служба УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
З апублікаваных ведамствам звестак вынікае, што гэта адбылося на паўднёвым усходзе сталіцы, у адасобленай частцы Заводскага раёна. Паводле папярэдняй інфармацыі, 24-гадовы кіроўца грузавіка МАЗ рухаўся з боку могілак “Лясныя” ў бок Смілавіцкага тракта і не даў рады кіраванню. Вялікагруз пайшоў у занос і ўрэзаўся ў аўтобус, што ехаў насустрач.
Заяўлена, што “пры выбары хуткасці руху кіроўца грузавіка не ўлічыў дарожныя ўмовы”.
59-гадовы пасажыр аўтобуса дастаўлены ў шпіталь для абследавання. Кіроўцы транспартных сродкаў, а таксама іншыя пасажыры аўтобуса ў медыцынскай дапамозе не мелі патрэбу.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт ПА АБСЕ: Мы не павінны забываць пра злачынны характар рэжыму ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



