Мінск 13:40

Ціханоўская ў Дзень дзяржаўнасці Літвы: Беларусы цэняць агульную гісторыю і ўдзячныя за падтрымку і прытулак

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

6 ліпеня, Позірк. Сувязь паміж беларускім і літоўскім народамі непарушная, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 6 ліпеня, віншуючы Літву з Днём дзяржаўнасці.

“Беларусы шануюць нашу агульную гісторыю і глыбока ўдзячныя Літве за сяброўства, падтрымку і прытулак для тых, каго вымусілі пакінуць радзіму”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Пасля падзей 2020 года Літва стала адной з асноўных краін для рэлакацыі беларусаў, якія баяцца рэпрэсій на радзіме. Ціханоўская, якая пераехала ў Варшаву на пачатку 2026-га, больш за 5 гадоў пражывала з дзецьмі ў Вільнюсе.

Беларусы з’яўляюцца другой паводле колькасці трымальнікаў дазволу на пражыванне нацыянальнай групай у Літве, саступаючы толькі ўкраінцам. Разам з тым, паводле даных Дэпартамента міграцыі, пасля значнага росту іх колькасць у апошні час скарачаецца.

Калі на 1 студзеня 2024 года дакументы, што дазваляюць пражыванне ў Літве, мела 62.167, то на пачатак 2025-га — 57.511, 2026-га — 50.286, 1 чэрвеня гэтага года — 48.926.

Падзяліцца: