У чэрвені Беларусь паставіла ў РФ рэкордны аб’ём паліва

5 ліпеня, Позірк. 1–25 чэрвеня Беларусь паставіла ў Расію рэкордныя 141 тыс. тон паліва — у 2,4 раза больш, чым у траўні, паведамляе расійскае выданне “Ведамасці” са спасылкай на даныя Цэнтра цэнавых індэксаў РФ (ЦЦІ).
Падкрэсліваецца, што ў чэрвені 2025 года аб’ём імпарту бензіну з Беларусі склаў усяго 1 тыс. тон.
Паводле звестак ЦЦІ, Мінск перанакіраваў у РФ аб’ёмы паліва, якія раней прызначаліся для краін Цэнтральнай Азіі.
На думку экспертаў, апытаных выданнем, рост паставак бензіну з Беларусі дазволіць палепшыць сітуацыю з палівам на расійскім рынку, але не зможа цалкам пакрыць дэфіцыт бензіну.
Паводле слоў эксперта па энергетыцы Кірыла Радзівонава, Беларусь здольная экспартаваць 1,8–2 млн тон бензіну ў год — гэта значыць 150–170 тыс. тон у месяц. Пры гэтым, паводле даных крыніц агенцтва Reuters, гэтым летам спажыванне бензіну ў Расіі складае не менш за 110 тыс. тон у суткі.
19 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў Аляксандру Лукашэнку тыдзень на зняцце з вышак рэтранслятараў для навядзення расійскіх дронаў уздоўж мяжы з Украінай: “Калі ён гэта не зробіць, зробім мы”. Палітык таксама заклікаў спыніць пастаўку нафтапрадуктаў расійскай арміі.
На наступны дзень у звароце да суайчыннікаў Зяленскі заявіў, што Кіеву вядома “пра кожны завод у Беларусі, які працуе на Расію” і яе вайну. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што “кожнае прадпрыемства, якое пастаўляе кампаненты для расійскай зброі — для бронетэхнікі, ракетных сістэм”, а таксама “прадпрыемствы, якія пастаўляюць Расіі паліва для вайны”, — усё гэта з’яўляецца “уцягваннем Беларусі ў вайну”.
“Украіна гэтага не хоча, і мы папярэдзілі фактычнае кіраўніцтва Беларусі, якое ўплывае на адпаведныя падзеі. Агулам толькі за студзень — травень пастаўкі бензіну з Беларусі ў Расію выраслі ў 13 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а дызельнага паліва — у тры разы”, — паведаміў ён.
Дэфіцыт аўтамабільнага паліва ў РФ узнік праз сістэматычныя ўдары Украіны па расійскіх аб’ектах нафтаперапрацоўкі і захоўвання нафтапрадуктаў.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаМаргінальны палітык, асуджаны ў Польшчы за абразы ўкраінцаў, перадаў у Мінску дапамогу арміі РФ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



