Мінск 11:27

У 12 раёнах Беларусі забаронена наведваць лясы

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

6 ліпеня, Позірк. У 12 раёнах Беларусі забаронена наведваць лясы, вынікае з актуальных звестак інтэрактыўнай мапы Міністэрства лясной гаспадаркі.

Гаворка пра Салігорскі раён Мінскай вобласці, а таксама Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Кастрычніцкі, Петрыкаўскі і Хойніцкі раёны Гомельскай вобласці.

У 11 раёнах уведзеныя абмежаванні. У Гомельскай вобласці гэта Нараўлянскі раён, Мінскай — Любанскі, Магілёўскай — Мсціслаўскі і Шклоўскі, Віцебскай — Віцебскі і Лёзненскі, Брэсцкай — Жабінкаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі і Столінскі.

Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры ды збор ягад і грыбоў. Пры забароне наведванне лясоў цалкам выключанае. За парушэнне прадугледжаны штраф.

Падзяліцца: