Мінск 16:37

У Лідзе загадчык крамы скраў за тры гады 165 тыс. рублёў выручкі, распачатая крымінальная справа — МУС

5 ліпеня, Позірк. Аб пачатку ў Лідзе (Гродзенская вобласць) крымінальнай справы ў дачыненні да загадчыка мэблевай крамы паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

Адзначаецца, што 48-гадовы мужчына, “маючы доступ да ўліковых сістэм, пры продажы тавару афармляў фіктыўныя дакументы аб растэрміноўцы”. “Невялікую частку выручкі ўносіў у касу, астатняе забіраў сабе. Акрамя таго, перыядычна рэалізоўваў прадукцыю цалкам “міма касы”, — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле падлікаў МУС, такім чынам за тры з невялікім гады фігурант скраў звыш 165 тыс. рублёў. “Незаконна атрыманыя грошы ён выдаткоўваў на асабістыя патрэбы”, — сцвярджае ведамства.

Справа расследуецца паводле арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

Мужчыне пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца: