Кіраўнік МЗС РФ у Дзень незалежнасці Беларусі заклікаў “згуртавацца і даць адпор” замахам на Саюзную дзяржаву

3 ліпеня, Позірк. Услед за расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным пра Саюзную дзяржаву ў Дзень незалежнасці Беларусі згадаў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
Віншуючы 3 ліпеня свайго беларускага калегу Максіма Рыжанкова, кіраўнік расійскай дыпламатыі адзначыў у лісце, што “ў 85-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны гэтае свята мае асаблівае значэнне не толькі для беларусаў, але і для расіян, а таксама для іншых брацкіх народаў былога Савецкага Саюза, бо менавіта ў гэты знамянальны дзень 3 ліпеня 1944 года шматнацыянальная Чырвоная Армія вызваліла Мінск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
“Ва ўмовах напружанага ваенна-палітычнага становішча ў свеце і адраджэння неанацызму, які пачаў крыважэрнае паляванне на нашых дзяцей, неабходна зноў згуртаваць шэрагі і даць рашучы адпор любым спробам замахнуцца на суверэнітэт і бяспеку нашай Саюзнай дзяржавы, — напісаў Лаўроў. — Пры гэтым важна разам з аднадумцамі дамагацца фармавання новай, больш справядлівай архітэктуры роўнай і непадзельнай бяспекі на еўразійскім кантыненце”.
“Цвёрда настроеныя на шчыльную знешнепалітычную каардынацыю з беларускімі саюзнікамі і ўзаемную падтрымку ў прасоўванні агульных інтарэсаў на міжнароднай арэне”, — дадаў расійскі чыноўнік.
Ліст Лаўрова на сайце МЗС РФ апублікаваны ў 11:20. За некалькі гадзін да гэтага, у 9:00, прэс-служба Пуціна апублікавала яго віншаванне на адрас Аляксандра Лукашэнкі. У ім расійскі лідар сярод іншага адзначыў наступнае: “Упэўнены, што, працягваючы ўсяляк нарошчваць шматпланавыя партнёрскія сувязі і ўмацоўваць інстытуты Саюзнай дзяржавы, мы зможам з гонарам пераадолець любыя выпрабаванні, абараніць свае законныя інтарэсы на сусветнай арэне і забяспечыць дастойную будучыню для нашых грамадзян”.
2 красавіка 1996 года першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Лукашэнка падпісалі дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, а 2 красавіка 1997-га — дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. 23 траўня 1997 года быў прыняты статут саюза. 8 снежня 1999 года падпісаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які набыў моц 26 студзеня 2000 года.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў далейшую падтрымку Мінска з боку Масквы з тым, як шчыльна яны будуць збліжацца.
Працэс актывізаваўся пасля таго, як Расія падтрымала Лукашэнку на хвалі поствыбарных пратэстаў 2020 года, а таксама пасля пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны ў лютым 2022-га, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
Ціханоўская неаднаразова заклікала заходніх партнёраў не атаясамліваць рэжым Лукашэнкі і народ Беларусі, і каб Беларусь у канчатковым выніку “не была аддадзеная Пуціну як суцяшальны прыз”.
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваіх аналітычных справаздачах шмат разоў заяўляў пра тое, што Масква працягвае выкарыстоўваць структуры Саюзнай дзяржавы для фактычнай анексіі Беларусі і знаходзіцца ў фінальнай стадыі гэтага працэсу.
У Дзень незалежнасці Беларусі Пуцін заклікаў працягнуць умацаванне інстытутаў Саюзнай дзяржавы
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНелегальныя мігранты 100 дзён запар спрабуюць трапіць з Беларусі ў ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваЗа перыяд анамальнай спякоты ў Беларусі абнавілася 147 тэмпературных рэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



