Другім віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады абраны Яўген Андрэйчык

3 ліпеня, Позірк. Дэлегат фракцыі “Наступ” Яўген Андрэйчык 3 ліпеня абраны другім віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады (КР) 4-га склікання.
Паводле інфармацыі прэс-службы КР, Андрэйчыка падтрымалі 44 з 79 дэлегатаў — удзельнікаў галасавання, а яго саперніка Паўла Мар’еўскага з фракцыі “Еўрапейскі выбар” — 35.
Выбары прайшлі ў два туры. Напярэдадні аніводзін з кандыдатаў не набраў патрэбнай колькасці галасоў: Андрэйчык атрымаў 36, Мар’еўскі — 34, Юрась Зянковіч з Блока беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння” — 4, Андрэй Колас з фракцыі “Ваш Голас” — 2. Галасавалі 76 дэлегатаў.
1 ліпеня першым віцэ-спікерам КР быў абраны дэлегат ад Руху “Воля” Анатоль Міхнавец — за яго прагаласавалі 55 з 75 членаў КР, якія ўдзельнічалі ў працэдуры. Андрэйчык тады набраў 8 галасоў, Мар’еўскі — 6, Зянковіч — 4, Колас — 2.
Падчас самапрэзентацыі 30 чэрвеня Андрэйчык заявіў, што бачыць у віцэ-спікеры чалавека, які “перш за ўсё дапамагае арганізаваць эфектыўную працу рады, забяспечвае выкананне працэдур, падтрымлівае дыялог і пры неабходнасці бярэ на сябе адказнасць за кіраўніцтва працай КР”.
“Я таксама падзяляю стратэгічныя прыярытэты, якія былі агучаны спікерам. Лічу важным працягваць працу па ўмацаванні ролі дэмакратычных сіл Беларусі, развіваць супрацоўніцтва з парламентамі дэмакратычных дзяржаў і падтрымліваць намаганні, накіраваныя на мірны выхад Беларусі з палітычнага крызісу, у тым ліку праз нацыянальны дыялог”, — сказаў ён тады.
Анатоль Міхнавец абраны першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады
Арцём Брухан абраны спікерам Каардынацыйнай рады 4-га склікання (дапоўнена)
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНелегальныя мігранты 100 дзён запар спрабуюць трапіць з Беларусі ў ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваЗа перыяд анамальнай спякоты ў Беларусі абнавілася 147 тэмпературных рэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



