У трох раёнах Беларусі пройдуць зборы тэрытарыяльных войскаў

25 жніўня, Позірк. Навучальныя зборы з вайсковабавязанымі, прыпісанымі да тэрытарыяльных войскаў, пройдуць з 25 жніўня ў Бярэзінскім і Чэрвенскім раёнах (Мінская вобласць), з 26 жніўня — у Ваўкавыскім раёне (Гродзенская вобласць), вынікае з паведамлення Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, кіраваць зборамі будуць старшыні райвыканкамаў.
Вайсковаабавязаныя будуць прынятыя і “ўсебакова” забяспечаныя. Падчас збораў плануецца аднавіць “навыкі каманднага складу ў кіраванні падначаленымі”, падрыхтаваць вайсковаабавязаных да “выканання задач у адпаведнасці з пасадавым прызначэннем”, адпрацаваць “пытанні фармавання, падрыхтоўкі і выкарыстання атрадаў народнага апалчэння”.
Мінабароны паведамляе, што на завяршальным этапе збораў з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны пройдуць камандна-штабныя і тактычныя вучэнні.
Тэрмін правядзення збораў не ўдакладняецца.
7 ліпеня паведамлялася пра пачатак “планавых навучальных збораў” з вайсковаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў Маларыцкага і Драгічынскага раёнаў (Брэсцкая вобласць), яны працягваліся да 31 ліпеня.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Згодна з прынятым у 2023 годзе законам “Аб народным апалчэнні”, яго задача заключаецца ў аказанні садзейнічання тэрытарыяльным органам унутраных спраў пры забеспячэнні ваеннага становішча, абароне ўласнасці “ад злачынных ды іншых супрацьпраўных замахаў”. Стварэнне ініцыяванае Аляксандрам Лукашэнкам. Фармуецца пры кожным сельскім савеце “на добраахвотнай аснове”.
Перыядычна праводзяцца вучэнні, у рамках якіх збіраюцца гэтыя атрады.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя валавы знешні доўг Беларусі складаў амаль 36 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінуў 31 грамадзянін Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


