Украіна і Расія правялі дзясяты ў 2026 годзе абмен ваеннапалоннымі на тэрыторыі Беларусі

24 жніўня, Позірк. Украіна і Расія правялі на беларускай тэрыторыі чарговы абмен ваеннапалоннымі — гэтым разам у фармаце “10 на 10“, паведамляюць сродкі масавай інфармацыі трох краін.
Як адзначаюць украінскія СМІ, вызваленыя воіны трапілі ў палон на данецкім кірунку. Частка Данецкай вобласці цяпер акупаваная Расіяй, якая заяўляе аб намеры захапіць усю яе тэрыторыю, лічачы сваёй уласнасцю.
Беларускія дзяржСМІ паведамілі, што “гуманітарная місія адбылася з няўхільным захаваннем нормаў міжнароднага гуманітарнага права”.
Паводле слоў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ірыны Касцевіч, якія прыводзяць расійскія СМІ, “10 грамадзян Украіны, якія знаходзіліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але, на жаль, парушылі міграцыйнае і іншае заканадаўства, сёння вяртаюцца на Украіну — на радзіму, да сваіх родных, блізкіх і сем’яў“.
“Тут, у [пункце пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы] Новай Гуце, разгорнутая вялікая медыцынская дапамога ў выглядзе брыгад хуткай дапамогі, якія акажуць садзейнічанне расійскім ваеннапалонным з улікам стану іх здароўя. Затым яны будуць дастаўлены ва ўстановы аховы здароўя Гомельскай вобласці для далейшага лячэння ў залежнасці ад стану здароўя”, — заявіла дэпутат ПП НС.
19 жніўня Украіна і Расія правялі дзявяты ў 2026 годзе абмен ваеннапалоннымі на тэрыторыі Беларусі — паводле формулы “103 на 103“.
Першы сёлета абмен ваеннапалоннымі праз тэрыторыю краіны адбыўся 5 лютага (157 чалавек з кожнага боку), другі — 5 сакавіка (па 200), трэці — 6 сакавіка (па 300), чацвёрты — 11 красавіка (па 175 ваенных і 7 грамадзянскіх), пяты — 24 красавіка (па 193 ваенных), шосты — 15 мая (па 205 ваенных), сёмы — 5 чэрвеня (па 185 ваенных), восьмы — 26 чэрвеня (па 160 ваенных).
У красавіку на беларускім дзяржТБ выйшаў рэпартаж, з якога вынікала, што вызваленыя з украінскага палону расійскія вайскоўцы праходзяць лячэнне ў Гомелі. Там таксама фігуравала Касцевіч.
26 і 27 чэрвеня на тэрыторыі Беларусі праходзілі перамовы ўпаўнаважаных па правах чалавека Украіны Дзмітрыя Лубінца і Расіі Яны Лантратавай.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



