У Нёмане на тэрыторыі Іўеўскага раёна патануў шасцігадовы хлопчык

24 жніўня, Позірк. Шасцігадовы хлопчык патануў у рацэ Нёман на тэрыторыі Іўеўскага раёна (Гродзенская вобласць), паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
Трагедыя здарылася 22 жніўня каля вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна. Хлопчык разам з мамай знаходзіўся на аднайменнай аграсядзібе. На некалькі хвілін жанчына пераключыла ўвагу на прыгатаванне абеду, і дзіця знікла.
Пры абследаванні ракі цела хлопчыка было знойдзена на паверхні вады мясцовым жыхаром прыкладна ў двух кіламетрах ніжэй па плыні ад сядзібы, у чатырох метрах ад берага.
Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, абставіны здарэння высвятляюцца.
Усяго, паводле звестак ТРВОД, за мінулыя выхадныя патанула тры чалавекі.
22 жніўня ў 11:58 ратавальнікі ТРВОД дасталі з меліярацыйнага канала ў Давыд-Гарадку (Брэсцкая вобласць) цела мужчыны 1961 года нараджэння. Загінулага выявілі мясцовыя жыхары на паверхні вады, у метры ад берага.
23 жніўня ў 15:28 паступіла паведамленне аб патанулай у рацэ Арэса ў Любані (Мінская вобласць) жанчыне. Паводле папярэдняй інфармацыі, мясцовая жыхарка 1980 года нараджэння пайшла з дому ўвечары 22 жніўня. Днём 23 жніўня яе цела на паверхні вады заўважылі мінакі.
У сярэдзіне ліпеня “Позірк“ паведамляў, што, паводле звестак МНС, за пяць гадоў (2021-2025) у вадаёмах патанула 1.984 чалавекі, у тым ліку 132 дзіцяці, у 2025-м — 282 (12).
Летась доля патанулых у афіцыйны купальны сезон (з 1 траўня па 30 верасня) склала 56% (дзяцей — 58%). 59% ахвяр перад гібеллю было ў нецвярозым стане.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



