Мінск 15:35

У Брэсцкай вобласці ў чарговы раз пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва

Ілюстрацыйнае фота: news9.com

24 жніўня, Позірк. Пра чарговую планавую тэхнічную праверку сістэмы апавяшчэння насельніцтва ў Брэсцкай вобласці паведаміла 24 жніўня прэс-служба МНС.

Тэставанне мяркуецца правесці 25 жніўня з 12:00 да 13:00. “Падчас праверкі будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM-вяшчання на тэрыторыі вобласці. Просім грамадзян захоўваць спакой, ніякіх дзеянняў не патрабуецца”, — традыцыйна адзначыла ведамства.

Брэсцкая вобласць, якая мяжуе з Украінай і Польшчай, па-ранейшаму з’яўляецца лідарам паводле колькасці праверак сістэмы апавяшчэння ў 2026 годзе. Раней трывожны сігнал выпрабоўвалі 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, 14 і 28 красавіка, 12 і 26 траўня, 9 чэрвеня, 14 і 28 ліпеня, а таксама 11 жніўня.

У Гомельскай вобласці, якая мяжуе з Расіяй і Украінай, праверкі праводзяцца штомесяц — 22 студзеня, 26 лютага, 19 сакавіка, 16 красавіка, 28 траўня, 18 чэрвеня, 16 ліпеня, 20 жніўня.

У астатніх рэгіёнах сістэма выпрабоўваецца значна радзей. 26 сакавіка была праведзеная агульнарэспубліканская праверка.

У Беларусі фіксуюцца выпадкі залёту і падзення дронаў, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывуецца сістэма апавяшчэння, няма.

Падзяліцца: