У Беларусі правяраюць баявую гатоўнасць артылерыйскай брыгады з улікам “досведу ваенных канфліктаў ва Украіне і Іране”

24 жніўня, Позірк. Распараджэнне на выкананне навучальна-баявых задач “адной з артылерыйскіх брыгад Узброеных сіл цэнтральнага падпарадкавання” уручыў 24 жніўня міністру абароны Віктару Хрэніну дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Паводле слоў чыноўніка, на якога спасылаецца прэс-служба Міністэрства абароны, брыгада “будзе прыведзеная ў гатоўнасць да выканання задач паводле прызначэння з адмабілізаваннем і даўкамплектаваннем да штатаў ваеннага часу асобных падраздзяленняў”.
“У адрозненне ад папярэдняй праверкі, дзе распараджэнні ўручаліся непасрэдна камандзірам вайсковых часцей, асаблівасцю цяперашняга кантролю з’яўляецца праверка функцыянавання ўсёй вертыкалі кіравання ад міністра абароны да камандзіра асобнага падраздзялення, — заявіў Вальфовіч. — Асаблівая ўвага будзе нададзеная пытанням выкарыстання сучасных спосабаў агнявога паражэння і кіравання ім з улікам досведу ваенных канфліктаў ва Украіне і Іране”.
Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што мэтай “мерапрыемстваў, спланаваных у другім навучальным паўгоддзі”, з’яўляюцца вывучэнне таго, “ці выпраўленыя недахопы, выяўленыя падчас папярэдняй праверкі”, а таксама праверка гатоўнасці злучэнняў і вайсковых часцей “да вядзення баявых дзеянняў у сучасных умовах”.
“Адначасова адзначу, што пад праверкі дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі трапяць фарміраванні і іншых сілавых ведамстваў”, — заявіў чыноўнік.

- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


