Мытня затрымала на мяжы з Польшчай партыю “гоначных аксесуараў” коштам 435 тыс. рублёў

5 ліпеня, Позірк. Аб затрыманні ў пункце пропуску Казловічы (з польскага боку — Кукурыкі) буйной партыі “гоначных аксесуараў” паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
“Незадэклараваны тавар перамяшчаўся ў грузавіку “Рэно” разам з партыяй аўтазапчастак, якія ўвозіліся легальна”, — адзначае ведамства.
Паводле даных ДМК, падазрэнні ў мытнікаў узніклі пры даглядзе аўтамабіля з дапамогай рэнтгенаўскага сканавання. У выніку было ўстаноўлена, што ў грузавіку перавозяцца “лішнія” каля 660 адзінак згаданых аксесуараў.
Іх кошт ацэнены ў 435 тыс. рублёў, а гэта, як заяўляецца, “каля 97 тыс. рублёў нявыплачаных мытных плацяжоў”.
У дачыненні да польскага перавозчыка складзены адміністрацыйны пратакол паводле арт. 15.5 КаАП (недэклараванне альбо прадстаўленне недакладных звестак аб таварах). Яму пагражае штраф у памеры да 30% кошту затрыманага тавару.


- Грамадства, ПалітыкаПольшча тры тыдні не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваАб'ём інвестыцый у нематэрыяльныя актывы ў Беларусі "не ўражвае" — кіраўнік дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
