Генпракурор Гара заявіў аб зніжэнні ў Беларусі злачыннасці на 13%
7 кастрычніка, Позірк. Аб зніжэнні колькасці зарэгістраваных злачынстваў у Беларусі амаль на 13% у 2025 годзе і яшчэ больш чым на 8% у бягучым годзе заявіў генеральны пракурор Дзмітрый Гара, выступаючы са штогадовым дакладам у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба нагляднага ведамства, цяпер у краіне рэгіструецца найменшая колькасць злачынстваў за апошнія 30 гадоў.
Пры гэтым, адзначыў Гара, расце доля кіберзлачынстваў. У агульнай структуры злачыннасці яна дасягнула 30% супраць 27% у 2025 годзе.
Пры здзяйсненні кіберзлачынстваў, паводле слоў чыноўніка, актыўна выкарыстоўваюцца тэхналогіі штучнага інтэлекту, а таксама віртуальныя тэлефонныя станцыі, якія дазваляюць тэлефанаваць з любога пункта свету з адлюстраваннем беларускіх нумароў.
“Абарона правапарадку патрабуе аналагічнага ўзроўню цыфравізацыі. Мы павінны аператыўна ўкараняць перадавыя тэхналогіі ў сваю практыку — гэта базавая ўмова забеспячэння бяспекі ў 21-м стагоддзі”, — сказаў генпракурор.
На яго думку, для процідзеяння кіберзлачыннасці неабходна пашыраць кола суб’ектаў прафілактыкі, вызначаць іх паўнамоцтвы, выбудоўваць сістэму ацэнкі якасці працы, а таксама прымаць профільныя нарматыўныя акты.
Ён адзначыў, што пры Генпракуратуры для выпрацоўкі дадатковых мер процідзеяння кіберзлачынствам дзейнічае міжведамасная рабочая група.
Паводле даных МУС, доля кіберзлачынстваў па выніках студзеня — траўня 2026 года перавысіла траціну ўсіх зарэгістраваных у Беларусі злачынстваў і дасягнула 33,4%. У 2023 годзе, згодна з інфармацыяй ведамства, удзельная вага кіберзлачыннасці складала 21,5%, у 2024-м — 27,5%, у 2025-м — 29,7%. Такім чынам, даныя МУС і Генпракуратуры трохі адрозніваюцца.
У жніўні прадстаўнік галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця Следчага камітэта Леанід Мельнік у інтэрв’ю “Першаму інфармацыйнаму” тэлеканалу паведаміў, што ў першым паўгоддзі 2026 года колькасць зарэгістраваных кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам у Беларусі павялічылася на 16%.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка



