66-гадовы кіроўца загінуў у начным ДТЗ у Бялыніцкім раёне

7 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Бялыніцкім раёне паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Аварыя здарылася ў ноч на 7 кастрычніка на 141-м км аўтадарогі Мінск — Магілёў. “66-гадовы магілёвец, праязджаючы на аўтамабілі “Вольва” з паўпрычэпам-цыстэрнай, не справіўся з кіраваннем, здзейсніў наезд на металічную бардзюрную агароджу, а затым на прыпыначны пункт, пасля чаго з’ехаў у кювет, дзе перакуліўся”, — гаворыцца ў паведамленні.
Кіроўца загінуў на месцы здарэння.
У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



