Мінск 15:43

Яшчэ два літоўскія памежнікі затрыманыя па справе аб кантрабандзе з Беларусі

7 кастрычніка, Позірк. Аб затрыманні двух малодшых спецыялістаў пагранічнай заставы ім. Аляксандраса Бараўскаса (Варэнскі атрад, мяжа з Беларуссю) паведаміла 7 кастрычніка Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).

Ведамства адзначае, што раней у Пагегяйскім памежным атрадзе было пачата дасудовае расследаванне па справе аб “незаконным распараджэнні падакцызнымі таварамі і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі”. Паведамляецца, што затрыманне двух памежнікаў стала адным з працэсуальных дзеянняў у рамках гэтага расследавання. Абодвум прад’яўленыя падазрэнні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Затрыманні па гэтай справе праходзілі таксама 7, 15 і 24 верасня.

САДМ адзначыла, што сёлета па выніках расследаванняў 13 службовым асобам службы прад’яўленыя падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў карупцыйнага характару.

Падзяліцца: