Мінск 16:19

Беларусы зноў сярод замежнікаў, высланых з Грузіі за апошнія дні

Міжнародны аэрапорт Тбілісі
Ілюстрацыйнае фота на старонцы аэрапорта ў сацсетцы Х

17 лістапада, Позірк. Супрацоўнікі Дэпартамента міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі за апошнія дні выслалі 74 замежных грамадзян, паведамляе прэс-служба МУС гэтай дзяржавы.

Сярод высланых асоб былі грамадзяне прынамсі 17 краін — Азербайджана, Арменіі, Афганістана, Беларусі, Егіпта, Емена, Іарданіі, Індыі, Кітая, Кыргызстана, Лівана, Нігерыі, Пакістана, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Расіі, Туркменістана ды Турцыі. Дакладная колькасць прадстаўнікоў кожнай з гэтых дзяржаў традыцыйна не пазначаецца.

У лютым грузінскія ўлады заявілі, што ў 2026 годзе збіраюцца выслаць 4 тыс. замежнікаў-нелегалаў. За адзінаццаць з паловай месяцаў з краіны выслана больш за 3,8 тыс.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: