Лукашэнка будзе пагражаць Еўропе, пакуль застаецца ва ўладзе — Ціханоўская пра інцыдэнт на беларуска-латвійскай мяжы

7 кастрычніка, Позірк. “Часткай больш шырокай тэндэнцыі” назвала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская інцыдэнт з мігрантамі на беларуска-латвійскай мяжы.
“Беларускі рэжым працягвае пагражаць Еўропе з дапамогай міграцыі і іншых гібрыдных нападаў. Гэтыя пагрозы будуць працягвацца, пакуль ён застаецца ва ўладзе. Свабодная, дэмакратычная Беларусь мае жыццёва важнае значэнне для бяспекі Еўропы”, — напісала Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
З падобнай заявай выступіў 7 кастрычніка міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. Каментуючы інцыдэнт, ён адзначыў, што тое, што адбылося, з’яўляецца “часткай больш шырокай агрэсіўнай стратэгіі”. “Расія і беларускі рэжым працягваюць выпрабоўваць еўрапейскую бяспеку, усё часцей звяртаючыся да актаў сабатажу”, — заявіў украінскі міністр.
Як адзначаў “Позірк”, 6 кастрычніка ў сацсетцы Х міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава паведаміў пра “асабліва дэманстратыўную і агрэсіўную” правакацыю на мяжы з Беларуссю.
Паводле яго слоў, 20 мігрантаў “актыўна гналі да мяжы“ ўзброеныя людзі ў масках. Яны пагражалі латвійскім вайскоўцам.
“Праз некалькі гадзін пасля гэтага канфлікту людзі ў масках праніклі на тэрыторыю Латвіі, пашкодзілі камутатар і скралі камеры. Перш чым паспелі прыбыць памежнікі, людзі вярнуліся на тэрыторыю Беларусі“, — адзначыў Домбрава.
Мінск, дадаў ён,“павінен разумець, што такія выпадкі могуць прывесці да больш цяжкіх наступстваў для Беларусі”.
Як паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных памежных ведамстваў еўрапейскіх дзяржаў, з пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 14,1 тыс.спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі. Больш за ўсё спробаў зафіксавана на латвійскім участку мяжы — 11,9 тыс.; на літоўскім — 1,7 тыс., польскім — каля паўтысячы.
11 жніўня Латвія пачала на мяжы спецаперацыю Vilkatis (“Ваўкалак“). Мэтай было названае “істотнае скарачэнне колькасці незаконных перасячэнняў мяжы і недапушчэнне іх у далейшым”. Спачатку аперацыю планавалася завяршыць 1 верасня, аднак тэрмін заканчэння быў перанесены на 1 кастрычніка. 6 кастрычніка ўрад Латвіі працягнуў аперацыю да 31 снежня.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што тых туды нібыта “паклікалі”, а сам ЕС “душыць” Мінск санкцыямі.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


