Памёр дыпламат і лінгвіст Пётр Садоўскі

6 ліпеня, Позірк. Ва ўзросце 87 гадоў памёр Пётр Садоўскі — вядомы беларускі лінгвіст, педагог, дыпламат і грамадскі дзеяч, паведаміла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” яго дачка.
Паводле яе інфармацыі, ён памёр у хоспісе. Развітанне адбудзецца 7 ліпеня ў 9:00 у зале на вул. Сямашкі, 8, корпус 8.
Садоўскі нарадзіўся ў Віцебскай вобласці, як ён сам казаў, у 1939 годзе, хаця ў дакументах пасля яму пазначылі іншы год нараджэння — 1941-ы. Быў сынам партызана, які загінуў падчас Другой сусветнай вайны. На выдатна скончыў Мінскае сувораўскае вайсковае вучылішча і факультэт нямецкай мовы Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў).
Выкладаў у сваёй альма-матэр. Быў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР — займаўся прыкладным мовазнаўствам, у 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У 1986–1990 гадах выкладаў на пасадзе дацэнта ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.
Актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці краіны: уваходзіў у склад моўнай камісіі Беларускага фонду культуры, удзельнічаў у працы камісіі Вярхоўнага Савета БССР па пытаннях моўнай палітыкі. У 1990–1992 гадах быў дэпутатам ВС БССР 12-га склікання (член фракцыі БНФ), дзе займаў пасаду ў прэзідыуме і ўзначальваў камісію па замежных справах і знешнеэканамічных сувязях.
У 1992–1994 гадах Садоўскі быў першым амбасадарам незалежнай Беларусі ў Германіі.
З 1996 па 1999 год працаваў дарадцам па знешніх сувязях у кампаніі “Пагс” і вядучым супрацоўнікам па знешніх сувязях у “Прыёрбанку”. У 1999–2000 гадах узначальваў ГА “Клуб Бон-Мінск” і з’яўляўся членам рэдкалегіі часопіса Wostok.
Цягам васьмі гадоў, з 1996 па 2004 год, выкладаў нямецкую мову і беларусазнаўства ў Гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, які пасля быў закрыты ўладамі.
На пенсіі супрацоўнічаў у якасці карэспандэнта з нямецкамоўным часопісам “Замежная інфармацыя” Фонду Конрада Адэнаўэра. У 2019 годзе ён быў уганараваны медалём “100 гадоў дыпламатычнай службы Беларусі”.
Напісаў аўтабіяграфічную кнігу “Мой шыбалет”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт ПА АБСЕ: Мы не павінны забываць пра злачынны характар рэжыму ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



