15-гадовы жыхар Мінска ад імя іншых людзей паведаміў школам пра “закладзеную бомбу” — распачатая крымінальная справа

6 ліпеня, Позірк. Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да 15-гадовага жыхара Мінска, паведаміла 6 ліпеня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, падлетак “пасварыўся з прыяцелямі і захацеў ім адпомсціць”.
“Для гэтага стварыў падробленыя электронныя адрасы з імёнамі апанентаў, даведаўся, дзе яны вучацца, і накіраваў у іх школу і гімназію лісты пра закладзеную бомбу, — гаворыцца ў паведамленні. — Экстранныя службы адрэагавалі аператыўна, інфармацыя не пацвердзілася. Сватэр выразна разумеў, што здзяйсняе злачынства, і рабіў захады канспірацыі. Аднак гэта яму не дапамагло”.
МУС нагадала, што “любое ілжывае паведамленне пра небяспеку караецца ў крымінальным парадку”, за падобныя дзеянні “прадугледжанае пазбаўленне волі, а таксама кампенсацыя выдаткаў, звязаных з выездам спецслужбаў”.
З гэтага можна зрабіць выснову, што дзеянні падлетка кваліфікаваныя паводле ч. 1 арт. 340 КК (заведама ілжывае паведамленне пра выбух, падпал або іншыя дзеянні ў падрыхтоўцы, што ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей, або нанясення шкоды ў буйным памеры, або наступлення іншых цяжкіх наступстваў). Санкцыя паводле гэтай часткі артыкула — штраф, арышт, абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.


- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

