Падлетак накіраваў у чат-бот МУС ілжывыя паведамленні пра мінаванне бальніцы ў Салігорску і школы ў Слуцку

24 верасня, Позірк. Ілжывыя паведамленні пра мінаванне бальніцы ў Салігорску і школы ў Слуцку (абодва гарады ў Мінскай вобласці) паступілі ў чат-бот “Мы всегда рядом!”, які належыць Міністэрству ўнутраных спраў, паведаміла 24 верасня прэс-служба МУС.
Адзначаецца, што за адмену падрыву заяўнік запатрабаваў выкуп. Супрацоўнікі абласнога ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці высветлілі асобу ілжэмінера — гэта быў 14-гадовы жыхар Слуцка.
Паводле інфармацыі ведамства, падлетак выкарыстаў набыты акаўнт у “Тэлеграме” і “разлічваў на ананімнасць”. Паведамленне накіраваў у якасці жарту і распавёў пра гэта сябру, “выхваляючыся сваёй знаходлівасцю”.
Следчыя распачалі крымінальную справу.
1 верасня шэраг медыцынскіх і навучальных устаноў Мінска атрымаў электронныя паведамленні пра нібыта закладзеныя выбуховыя прылады. Пра высвятленне асоб адпраўнікоў паведамленняў публічна не паведамлялася.
6 ліпеня стала вядома пра распачатую крымінальную справу ў дачыненні да 15-гадовага жыхара Мінска. Паводле інфармацыі МУС, падлетак “пасварыўся з сябрамі і захацеў ім адпомсціць”.
“Для гэтага стварыў падробленыя электронныя адрасы з імёнамі апанентаў, даведаўся, дзе яны вучацца, і накіраваў у іх школу і гімназію лісты пра закладзеную бомбу, — гаварылася ў паведамленні. — Экстраныя службы адрэагавалі аператыўна, інфармацыя не пацвердзілася. Сватар выразна разумеў, што здзяйсняе злачынства, і рабіў захады канспірацыі. Аднак гэта яму не дапамагло”.
Значны рост колькасці ілжывых паведамленняў пра небяспеку канстатавала на прэс-канферэнцыі 17 лютага ў Мінску старшы пракурор Упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Аксана Кірэйчык.
Паводле яе слоў, у 2025 годзе колькасць такіх паведамленняў вырасла ў чатыры разы ў параўнанні з 2024-м. Пры гэтым канкрэтных лічбаў спікер не назвала.
“Асноўным матывам такіх дзеянняў з’яўляецца помста іншым асобам — у асноўным аднакласнікам, аднагрупнікам, знаёмым — за нейкія канфліктныя сітуацыі. Пры гэтым у большасці выпадкаў падлеткі, не ўсведамляючы сваёй адказнасці, знаходзяць у сетцы інтэрнэт выканаўцаў, якія знаходзяцца за мяжой, прапануюць ім паведаміць ад імя трэціх асоб заведама ілжывую інфармацыю пра небяспеку”, — адзначыла Кірэйчык.


- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

