З пачатку года ў Гомельскай вобласці зафіксавана амаль 600 пажараў у прыродных экасістэмах
5 ліпеня, Позірк. 591 пажар у прыродных экамістэмах зафіксаваны з пачатку года ў Гомельскай вобласці, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле звестак ведамства, у рэгіёне за гэты перыяд здарылася 107 лясных пажараў (на агульнай плошчы звыш 66 га), 475 узгаранняў травы і кустоў (больш за 60 га) і 9 тарфяных пажараў (1,6 га).
МНС нагадала, што паводле арт. 16.40 КаАП за “незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў” прадугледжаная адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь (450–1.350 рублёў).
Паводле арт. 16.41 КаАП за “развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах” прадугледжана накладанне штрафу да 12 б.в. (540 рублёў).
“У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры надыходзіць крымінальная адказнасць”, — падкрэсліваецца ў паведамленні.
Сярод прычын узгаранняў у прыродных экасістэмах называецца “чалавечы фактар”: неасцярожнае абыходжанне з агнём грамадзянамі, выпальванне сухой расліннасці і інш.
“Часцяком чалавечая бестурботнасць, халатнасць і грэбаванне элементарнымі правіламі бяспекі прыводзяць да самых непрадказальных наступстваў”, — адзначае ведамства.
Раней паведамлялася, што на раніцу 5 ліпеня ў 19 раёнах Беларусі дзейнічалі забароны на наведванне лясоў, у 33 раёнах — абмежаванні (у гэтым выпадку ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў), у астатніх 66 раёнах лясы дазвалялася наведваць свабодна.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаМаргінальны палітык, асуджаны ў Польшчы за абразы ўкраінцаў, перадаў у Мінску дапамогу арміі РФ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



